- панаваты
- панаваты, -ая, -ае; разм. Человек с претензиями на барские манеры, барский образ жизни.
Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты! Колас. А фельчары бываюць вялікія практыкі. Да таго ж: доктар заўсёды панаваты, а фельчар просты чалавек. Чорны. Апошнія гады, праўда, здароўе яго (Фэлькі) падупала. Але і тады ён напрамілы бог прасіў, каб нікога не клікалі, ані доктара, бо той панаваты, ані фельчара Максіма Грынюка, хоць ён і свой чалавек. Тычына.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.